Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уйгуры масава пратэстуюць супраць забароны на бароды


Кіргіскія уйгуры. Ілюстрацыйнае фота

Кіргіскія уйгуры. Ілюстрацыйнае фота

Уйгурскія актывісты выказалі абурэньне ў сувязі з рашэньнем уладаў гораду Карамай забараніць даўгабародым мужчынам у ісламскай вопратцы езьдзіць на муніцыпальных аўтобусах.

Улады гораду, разьмешчанага на поўначы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну ў Кітаі, паведамілі, што забарона ўведзеная толькі на час спартыўных спаборніцтваў да 20 жніўня, аднак актывісты асьцерагаюцца, што дзеяньне пастановы можа быць падоўжанае.

Мусульмане лічаць, што забарона дыскрымінацыйная і ўзмацняе напружаньне ў няпростых адносінах аўтаноміі з Пэкінам.

За мінулы год сутыкненьні паміж уйгурамі і сіламі бясьпекі забралі сотні жыцьцяў.

XS
SM
MD
LG