Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 жніўня: Працяг суду над Бандарэнкам, 135 год з дня нараджэньня Пётры Крэчэўскага, 60 гадоў Алегу Трусаву


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — у Кастрычніцкім судзе Менску — працяг судовага працэсу над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.

Менск — галерэя сучаснага мастацтва «Ў» выставачны праект «Мутуалістычныя стасункі» па выніках штогадовага мастацкага пленэру ў рамках ініцыятывы «Агра-культурны фэст — 2014». Пачатак у 19.00.


Гэты дзень у гісторыі

1819 ― войска Сімона Балівара перамагло гішпанцаў у бітве на рацэ Баяка.

1915 ― выйшаў апошні нумар купалаўскай газэты «Наша Ніва».

1930 ― апошні суд Лінча ў ЗША.

1942 ― Другая сусьветная вайна, бітва на Гаўдалканале на Ціхім акіяне.

1960 ― Кот д’Івуар здабыў незалежнасьць ад Францыі.

1976 ― Праграма «Вікінг»: Вікінг-2 дасягнуў арбіты Марса.

1998 ― зьдзейсьненыя тэракты супраць пасольстваў ЗША ў Кеніі і Танзаніі. Загінула каля 250 і паранена больш за 4000 чалавек.

1999 ― уварваньне злучэньняў ісламістаў у Дагестан, пачатак Другой чачэнскай вайны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1879 ― Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзеяч, гісторык, з 1919 па 1926 год — старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

1932 ― Адам Мальдзіс, беларускі гісторык культуры.

1954 ― Алег Трусаў, беларускі археоляг, гісторык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га кліканьня, старшыня Таварыства беларускай мовы.

1958 ― Віктар Манаеў, беларускі актор.

У гэты дзень памерлі:

1921 ― Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

1941 — Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913.

Максім Танк і Пімен Панчанка.
Максім Танк і Пімен Панчанка.


1995 ― Максім Танк, народны паэт Беларусі, грамадзкі дзяяч.

З легендаў i казак былых пакаленьняў,
З калосься цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор’яў i сонечных цёплых праменьняў,
З грымучага зьзяньня бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасьцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Сьвятынi народа, бясьсьмерця яго, —
Ты выткана, дзiўная родная мова.

Максім Танк

Каляндар Бахарэвіча:

7 жніўня 1813 Балівар з войскам уваходзіць у Каракас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG