Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучая «5 каналу» пра беларусаў: Злыя саўкі, замбаваныя пуцінскім ТБ да мозгу касьцей


Тацяна Данылэнка. Фота з афіцыйнага профілю ў Фэйсбуку.

Тацяна Данылэнка. Фота з афіцыйнага профілю ў Фэйсбуку.

Папулярная ўкраінская тэлежурналістка Тацяна Данылэнка абураная тым, што яе знаёмыя беларусы падтрымліваюць Расею ў расейска-ўкраінскім канфлікце. Яна напісала пра гэта ў сваім фэйсбуку:

«Ня ведаю, які там Лукашэнка сябра Турчынава, але беларускія грамадзяне, зь якімі я ў сілу жыцьцёвых абставінаў сутыкалася на гэтым тыдні, ствараюць вельмі гнятлівае ўражаньне. Палітызаваныя да ікаўкі, замбаваныя пуцінскім ТБ да мозгу касьцей, злыя саўкі, якія наагул ня ў курсе аб развале СССР. Нават бабы — ўгрызаюцца ў палітычныя тэмы, як бультэр’еры ў кавалак сьвежага мяса. „Ну, нічога, хутка Пуцін вам там парадак навядзе. І будзеце ведаць, як бамбаваць бяззбройныя гарады“. Цьфу, ты...»

Тацяна Данылэнка. Украінская тэлежурналістка, вядучая праграм «Час: Навіны» і «Час. Вынікі тыдня» на «5 канале». З 2013 года працуе на «Грамадзкім тэлебачаньні».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG