Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пашыраюцца антызаходніцкія настроі


Пра гэта сьведчаць вынікі агульнарасейскага апытаньня, якое Левада-цэнтар правёў 18-21 ліпеня.

Паводле апытаньня доля расейцаў, якія ацэньваюць сваё стаўленьне да ЗША як «кепскае», вырасла з 44% у студзені 2014 да 74% у ліпені, што зьяўляецца максымумам за ўвесь час назіраньняў (аналягічная сытуацыя з стаўленьнем амэрыканцаў да Расеі, пра што сьведчаць дадзеныя Gallup). Амаль дзьве траціны апытаных расейцаў (60%) нэгатыўна ўспрымаюць Эўразьвяз.

Ўкраінскі крызіс радыкальна зьмяніў стаўленьне расейцаў да Ўкраіны: больш за палову рэспандэнтаў (55%) нэгатыўна настроеныя ў адносінах да гэтай краіны. 40% апытаных разглядаюць адносіны паміж Расеяй і Ўкраінай як «варожыя» 39% — як «напружаныя». Расейцы ўскладаюць адказнасьць за пагаршэньне адносінаў паміж Расеяй і Ўкраінай на цяперашнюю ўкраінскую ўладу. Толькі 3% апытаных лічаць Расею вінаватай у росьце напружанасьці.

Пазытыўнае стаўленьне да Беларусі трымаецца на стабільна высокім узроўні: 81% апытаных ставяцца да яе добра і 12% — кепска. Выраўнялася пазытыўнае ўспрыняцьцё Грузіі — 45% ставяцца да станоўча, 38% — адмоўна. Гэтаму спрыяла адсутнасьць антыгрузінскай рыторыкі ў апошнія гады ў расейскіх СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG