Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэр застанецца пад хатнім арыштам да 14 кастрычніка


6 жніўня Маскоўскі гарадзкі суд адмовіў былому кіраўніку «Ўралкалія» Ўладзіславу Баўмгертнэру ў яго апэляцыйнай скарзе, — перадае ІТАР-ТАСС.

Баўмгертнэр абскарджваў рашэньне Басманнага раённага суду расейскай сталіцы, які працягнуў яму на тры месяцы тэрмін хатняга арышту. Такім чынам, былы кіраўнік «Уралкалія» будзе знаходзіцца ў сваёй хаце да 14 кастрычніка 2014 году.

Спадар Баўмгертнэр быў затрыманы год таму ў Менску. На той час «Уралкалій» і «Беларускалій» вялі ўзгодненую палітыку продажу сваёй прадукцыі на міжнародных рынках.

Баўмгертнэр падазраецца ў крадзяжы. Былога кіраўніка этапавалі ў Маскву і там зьмясьцілі ў СІЗА. У Расеі яго абвінавачваюць у злоўжываньні паўнамоцтвамі. У сьнежні 2013 году Баўмгертнэра перавялі пад хатні арышт.

Напрыканцы 2013 году рада дырэктараў «Уралкалія» вызваліла Баўмгертнэра ад абавязкаў генэральнага дырэктара кампаніі.Але ён застаўся ў складзе рады дырэктараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG