Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не асуджаю ні ўкраінцаў, ні расейцаў: там усё нарабілі правіцелі, — апытаньне ў Горадні


Ці зьмянілаcя ваша стаўленьне да расейцаў і ўкраінцаў у выніку вайны на паўднёвым усходзе Ўкраіны? Чаму? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Жанчына сталага веку: «Я стаўлюся да гэтага так, што мне вельмі шкада Ўкраіну, бо там людзі забіваюць свае сваіх. Я нікога не асуджаю, бо ведаю, што людзі там ні пры чым, а ўсё там нарабілі правіцелі. Народы там ні пры чым...»

Мужчына: «Ці зьмянілася маё стаўленьне?.. Ведаеце, я добра разумею сёньняшнія прынцыпы палітыкі, калі ўсё вырашаецца толькі зь нейкай выгадай для „вярхушкі“. Мне вельмі хочацца, каб хутчэй вырашыліся там усе канфлікты і мы, беларусы, дапамаглі сваім братам-славянам, каб жыць у ладзе і міры».

Мужчына: «Гэта ўсё іх праблемы, мне асабіста ўсё бяз розьніцы...»

Мужчына: «Я свайго стаўленьня да народаў не зьмяніў. Але справа ў тым, што ва Ўкраіне надта дрэнна цяпер, бо там свае сваіх забіваюць. А хто там вінаваты — цяжка зразумець. Ну, а людзі — што людзі? І мы людзі, і ў нас могуць быць розныя непрыемнасьці, але чалавек чалавеку ў любым выпадку павінен быць сябрам...»

Жанчына: «Думалася, што Ўкраіна ўсё ж калыска Расеі, бо адтуль пайшла Кіеўская Русь. Але каб украінцы так хутка забыліся на гэтыя карані і так ставіліся да Расеі — мне гэта ня вельмі падабаецца. А што тычыцца стаўленьня да расейцаў, то я не магу сказаць, што яно ў мяне адмоўнае. Але яно не адмоўнае ў мяне і да ўкраінцаў. Канечне, ва ўсім вінаватыя ня людзі».

Хлопец: «Я найперш не разумею, з-за чаго ў іх пачаўся канфлікт. Але ўкраінцы ўвесь час парадак парушалі, майданавалі... А на гэты раз перагнулі дрэўка. А што тычыцца расейцаў, то я, наадварот, іх запаважаў, і ў прыватнасьці Пуціна. Ён так граматна разрульвае сытуацыю, бяз стрэлу вярнуў сабе Крым — гэта наагул здорава...»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG