Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт Магілёўскай эпархіі распаўсюджвае загады сэпаратыста Стралкова-Гіркіна


Загад пра забарону лаянкі ў войску Наваросіі разьмешчаны на афіцыйным сайце Магілёўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Ігар Стралкоў-Гіркін, палкоўнік ГРУ, зьяўляецца адным з лідараў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Служба бясьпекі Ўкраіна абвясьціла яго ў вышук па абвінавачаньні ў тэрарызме. 17 ліпеня Ігар Стралкоў паведаміў, што ў раёне Тарэза баевікі зьбілі самалёт АН-26. У той жа час быў зьбіты самалёт Боінг-777 Малайзійскіх авіяліній. Загінула 298 чалавек. Украінскія ўлады сьцвярджаюць, што самалёт быў зьбіты баевікамі-сэпаратыстамі з ЗРК «Бук»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG