Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталічныя ўлады будуць змагацца з нелегальным вулічным гандлем. Стыхійныя рынкі будуць разганяць, а парушальнікаў пакараюць штрафам.

Цяпер у Менску больш за 20 такіх месцаў, у асноўным, каля станцыяў мэтро ці прыпынкаў грамадзкага транспарту, дзе людзі прадаюць кветкі, гародніну, зеляніну — у асноўным тое, што вырашчана на ўласных лецішчах ці гародах. Зараз міліцыя амаль не зьвяртае ўвагі на стыхійны гандаль, а раённыя адміністрацыі ня маюць паўнамоцтваў. Да таго ж, сумы штрафаў адносна невялікія — ад 70 да 300 тысяч рублёў. Таму ўлады прапануюць зрабіць пакараньне больш жорсткім.

Начальнік упраўленьня гандлю і паслугаў Менскага гарвыканкама Ніна Емельянава ў інтэрв’ю Беларускаму тэлебачаньню распавяла: «Мы зьвярнуліся ў Міністэрства гандалю з просьбай унесьці зьмяненьні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях і ўстанавіць штраф ад 5 да 10 базавых велічынь. Плюс прадугледзець канфіскацыю тавараў, якія рэалізуюцца незаконным шляхам».

Тыдзень таму на прэсавай канфэрэнцыі міністар гандлю Валянцін Чаканаў паведаміў, што на новых рынках ня менш за палову месцаў павінна быць для тых гандлюе ўласнай прадукцыяй. Міністар, праўда, не ўдакладніў, колькі будзе каштаваць арэнда такога гандлёвага месца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG