Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў жорсткім зьбіцьці ўкраінскай журналісткі Тацьцяны Чарнавол атрымаў прытулак у Расеі


Тацьцяна Чарнавол

Тацьцяна Чарнавол

Прытулак украінцу Андрэю Зінчанка прадставіла ўпраўленьне Федэральнай міграцыйнай службы па Маскве. Экстрадыцыя Зінчанкі ва Ўкраіну ўжо немагчымая.

Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ. Зінчанка знаходзіўся ў СІЗА і быў вызвалены 5 жніўня ў сувязі са сканчэньнем максымальнага тэрміна знаходжаньня пад вартай. Генэральная пракуратура Ўкраіны ад пачатку лютага 2014 году дабіваецца выдачы падазраванага ў зьбіцьці журналісткі Тацьцяны Чарнавол.

Па вэрсыі ўкраінскага сьледзтва, да нападу на журналістку датычныя 6 чалавек, сярод якіх і Андрэй Зінчанка. У ноч з 24 на 25 сьнежня невядомыя на джыпе заблякавалі аўто Тацяны Чарнавол на трасе Кіеў—Барыспаль. Яна спрабавала ўцячы, але яе дагналі і жорстка зьбілі.

«Джып стукнуў мяне ў бок, разьбілі мне акно. Я выскачыла — спрабавала бегчы. Мяне дагналі і пачалі біць», — апавяла Тацяна Чарнавол.

Тацяна Чарнавол вядомая выкрывальніцкімі расьсьледаваньнямі аб злоўжываньнях чыноўнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG