Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея нарошчвае войскі побач з Украінай


Расея прыкладна ў два разы павялічыла колькасьць батальёнаў паблізу мяжы з Украінай і можа ўварвацца на яе тэрыторыю практычна без папярэджаньня.

Пра гэта піша New York Times. Газэта паведамляе, што за апошнія некалькі тыдняў Расея стварыла 17 батальёнаў, агульнай колькасьцю ад 19 тысяч да 21 тысячы вайскоўцаў, прывёўшы ў баявую гатоўнасьць сілы пяхоты, бронетэхнікі, артылерыі і сыстэму супрацьпаветранай абароны ў некалькіх кілямэтрах ад мяжы. Акрамя таго, Расея значна пашырыла сваю агнявую моц, павялічваючы колькасьць ракетных падразьдзяленьняў і разгарнуўшы больш за 30 артылерыйскіх батарэй.

Неназваныя заходнія службовыя асобы асьцерагаюцца, што Пуцін можа адмовіцца ад варыянту палітычнага ўрэгуляваньня і пачаць наступ у выпадку, калі выявіцца, што прарасейскія сэпаратысты ва Ўкраіне знаходзяцца на мяжы паразы.

Амэрыканскія экспэрты кажуць, што прасоўваньне ўкраінскіх ўрадавых войскаў на Данецк і іншыя крокі, якія ўкраінскі ўрад робіць дзеля вызваленьня ўсходняй тэрыторыі ад сэпаратыстаў, можа заахвоціць Пуціна накіраваць расейскія войскі ва Ўкраіну пад выглядам «міратворчай апэрацыі».

«Гэта вельмі рэальны варыянт», – перадае New York Times словы высокапастаўленага чыноўніка міністэрства абароны ЗША. «І калі Пуцін вырашыў, ён гэта можа зрабіць практычна без папярэджаньня, мы проста ня ведаем, пра што ён думае».

New York Times таксама нагадвае, што перад анэксіяй Крыму Расея праводзіла вайсковыя вучэньні, каб замаскіраваць сваю падрыхтоўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG