Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 жніўня: гадавіна першай беларускай кнігі (1517)


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Велаэкскурсія «Менск графа Чапскага». Падарожжа ў Менск канца XIX стагодзьдзя, калі правінцыйны губэрнскі горад пачаў пакрысе набываць рысы эўрапейскай сталіцы. Старт а 18:30 ад велапракату «Адпачынак» (Менск, Набярэжная Сьвіслачы насупраць Траецкага прадмесьця). Кошт: 50 000 - 75 000. Падрабязнасьці: www.mienskbiketour.by.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1409 ― вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінген абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.

1517 ― Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу ― «Псалтыр».

Як ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вульлі свае, — так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.

Францішак Скарына

1940 ― Эстонія далучаная да СССР.

1945 ― першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнае зброі ― бамбардзіроўка гораду Хірасіма (Японія).

У гэты дзень нарадзіліся:

1715 ― Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец ВКЛ.

1840 ― Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладнік.

1928 ― Эндзі Ўорхал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.

1938 ― Ігар Лучанок, беларускі кампазытар, аўтар папулярных песень.

1953 ― Ежы Мазур, польскі, беларускі й расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп.

1957 ― Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Найлепшая кніга 1517 году. 6 жніўня Францішак Скарына выдрукаваў першую беларускую кнігу

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG