Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Ці зьмянілася ваша стаўленьне да расейцаў і ўкраінцаў у выніку вайны на паўднёвым усходзе Украіны? Чаму?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Спадар: «Паважаю ўкраінскі народ і расейскі. А ва ўсім вінаватыя кіраўнікі дзяржаваў — яны злачынцы».

Спадарыня: «Расейцам я ня веру. Украінцаў шкада, шкада просты народ. Вельмі шкада. Дапаможам чым зможам простаму народу, калі будзе патрэбна, паколькі больш за ўсё пакутуе ў вайне просты народ».

Спадар: «Стаўленьне беларускіх грамадзянаў да тых падзеяў, якія адбываюцца ва Ўкраіне, апошнім часам пачало мяняцца. Інфармацыя, хоць яна й дазуецца, пранікае ў галовы беларусаў. Яны разумеюць, што ёсьць агрэсія, ёсьць сэпаратызм. Украінцы становяцца большымі братамі, а да расейцаў ёсьць ужо праявы нэгатыўныя. Яны заўважаюцца ў грамадзтве».

Расейцам я ня веру. Украінцаў шкада, шкада просты народ

Спадар: «Не, абсалютна не зьмянілася. Я як ставіўся да іх як да братэрскіх народаў, так і стаўлюся — і да ўкраінцаў, і да расейцаў. Ад таго, як рулююць палітыкі, народ пакутуе. Да народу стаўленьне ранейшае, а да палітыкаў — зьмянілася. І да расейскіх, і да ўкраінскіх. Я, скажам, супраць расейскіх палітыкаў. А Ўкраіна, я лічу, абараняе сваю дзяржаву, свой народ, цэласнасьць сваёй краіны».

Спадарыня: «Канечне, зьмянілася. У дачыненьні да расейцаў — у станоўчы бок, у дачыненьні да ўкраінцаў — не».

Спадар: «Гэта ўсё палітычная інтрыга. Да расейцаў — дакладна не зьмянілася. Да ўкраінцаў — нэўтралітэт, наагул ніяк. Якое было, такое й засталося. Краіна й краіна, народ і народ. Свабоду адстойваюць — малайцы. Гэта ўсё, што я магу пра іх сказаць».

Спадар: «Украінцам трэба мець галаву на плячах, а не паддавацца на правакацыі».

Дурняў хапае ў любым нацыянальным утварэньні

Спадар: «Дурняў хапае ў любым нацыянальным утварэньні. Ёсьць добрыя і ёсьць гады».

Спадар: «Мне падаецца, што там ваююць людзі, якія наагул ня маюць ніякага дачыненьня ні да Расеі, ні да Ўкраіны. У нас паказваюць адно, у Расеі — іншае. Трэба быць ва Ўкраіне, каб разумець, што там насамрэч адбываецца. У мяне ёсьць сваякі і ва Ўкраіне, і ў Расеі. Стаўленьне людзей да людзей не зьмянілася, а да палітыкаў — зьмянілася. Людзі цяпер не давяраюць тым, хто знаходзіцца пры ўладзе».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG