Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі палітоляг: наступнай ахвярай Расеі можа стаць Беларусь


Палітоляг Раймундас Лапата заявіў, што другой (пасьля Ўкраіны) ахвярай Расеі можа стаць Беларусь. Ягоныя словы перадае інфармацыйны партал ru.DELFI.lt.

Палітоляг Раймундас Лапата заявіў, што другой (пасьля Ўкраіны) ахвярай Расеі можа стаць Беларусь. Ягоныя словы перадае інфармацыйны партал ru.DELFI.lt.

Прафэсар Лапата, згадваючы нядаўні візыт у Беларусь міністра замежных спраў Літвы Лінуса Лінкявічуса, кажа, што гэта было «толькі чарговае тэставаньне намераў Лукашэнкі. Гэтае тэставаньне зьвязанае ня толькі з пэўнымі дзеяньнямі і словамі Лукашэнкі. Тут важная яшчэ адна дэталь. Калі пачалася расейска-ўкраінская вайна, была небясьпека, што наступным аб’ектам агрэсіі стане Літва. Але ёсьць і іншая вэрсія, пра якую кажуць дастаткова інфармаваныя крыніцы. Другой ахвярай Расеі будзе ня нейкая краіна НАТО, а менавіта Беларусь. Цяжка сказаць, якім будзе сапраўднае праяўленьне гэтага сцэнару. Але можа быць і так, што гэтая інфармацыя паўзьдзейнічае на паводзіны Лукашэнкі», — сказаў прафэсар Лапата.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG