Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарга палітвязьня Эдуарда Лобава накіраваная ў Камітэт па правах чалавека ААН


Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў

У ёй падаюцца доказы парушэньняў, учыненых Рэспублікай Беларусь пры затрыманьні, арышце і разглядзе крымінальнай справы Эдуарда Лобава.

Скаргу падрыхтавалі юрысты «Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру», — паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна-96».

Раней юрысты ўжо падалі адпаведныя скаргі ад імя Фёдара Мірзаянава і Мікалая Статкевіча.

Асабісты зварот у Камітэт па правах чалавека ААН падаецца, калі вычарпаныя ўсе сродкі нацыянальнай прававой абароны.

Маладафронтаўца Эдуарда Лобава затрымалі 18 сьнежня 2010 году і асудзілі за злоснае хуліганства на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Актывіст Маладога Фронту настойвае, што гэты арышт — правакацыя спэцслужбаў супраць яго і былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.

XS
SM
MD
LG