Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэйцарыя пашырыла санкцыі супраць Расеі


Швэйцарыя, Цюрых

Швэйцарыя, Цюрых

Швэйцарскія ўлады дадалі 25 грамадзян Расеі і Ўкраіны, а таксама 18 арганізацый у свой санкцыйны сьпіс у сувязі з узброеным канфліктам на ўсходзе Ўкраіны.

У прыватнасьці, у сьпіс дададзеныя імёны прэм’ера самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандра Барадая, камандзіра батальёну «Ўсход» Аляксандра Хадакоўскага, старшыні Службы зьнешняй разьведкі Расеі Мікалая Фрадкова, сакратара Рады бясьпекі Расеі Мікалая Патрушава, кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Рамзана Кадырава.

Такім чынам, агульная колькасьць асоб, на якія распаўсюджваюцца санкцыі Швэйцарыі, дасягнула 87, а арганізацый — 20.

Санкцыі ўступяць у сілу ўжо сёньня.

XS
SM
MD
LG