Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя расейскімі вучэньнямі на мяжы з Украінай


Правядзеньне вучэньняў вядзе да эскаляцыі сытуацыі — заявіла афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Джэн Cакі.

«Мы глыбока занепакоеныя плянамі Расеі правесьці масштабныя паветраныя вучэньні каля ўкраінскай мяжы на гэтым тыдні. Падобныя вучэньні правакацыйныя і вядуць да эскаляцыі сытуацыі», — адзначыла Cакі.

Па словах Сакі, Расея зможа таксама перадаць сэпаратыстам ва Ўкраіне больш важкія ракетныя ўстаноўкі. Вашынгтон адрэагуе на гэта, як толькі будзе мець дакумэнтальныя доказы.

4 жніўня Міністэрства абароны Расеі паведаміла пра правядзеньне вучэньняў пры ўдзеле больш як ста самалётаў ваенна-паветраных сілаў Расеі ў Заходняй і Цэнтральнай акругах. Расея тлумачыць вучэньні плянам па баявой падрыхтоўцы, зацьверджаным яшчэ ў мінулым годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG