Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Расеі


Дадатковыя санцыі ўведзеныя з прычыны палітыкі Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны.

Як паведамляе агенцыя «Кіодо», санкцыі прадугледжваюць замарожваньне банкаўскіх рахункаў фізычных і юрыдычных асобаў, якія датычныя да дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне і анэксіі Расеяй Крыма. Апроч таго, Японія ўводзіць забарону на імпарт сэрыі таварыў з Крыма.

Прозьвішчы канкрэтных асобаў, назвы кампаній ці тавараў, якія трапілі пад японскія санкцыі, пакуль не называюцца.

Японія ўжо двойчы абвяшчала пра санкцыі ў дачыненьні да Расеі: у сакавіку — пасьля анэксіі Расеяй Крыма, і напрыканцы красавіка — праз напружаную сытуацыю на матэрыковай частцы Ўкраіны. Сярод іншага, абмежавальныя санкцыі прадугледжвалі прыпыненьне выдачы віз 23 высокапастаўленым расейскім чыноўнікам.

XS
SM
MD
LG