Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль заявіў пра канец перамір'я ў Сэктары Газы


Ізраільскія танкі на мяжы з Сэктарам Газы

Ізраільскія танкі на мяжы з Сэктарам Газы

Ізраільская армія паведаміла, што аднаўляе апэрацыю супраць палестынскіх ваяўнікоў у Сэктары Газы пасьля сямігадзіннага перамір'я.

Прэм'ер-міністар Біньямін Нэтаньяху заявіў, што ваенная кампанія ў Газе будзе працягвацца, пакуль у Ізраілі ня будзе адноўлены доўгатэрміновы спакой.

Палестынцы заявілі, што Ізраіль, нягледзячы на перамір'е, бамбаваў лягер бежанцаў у горадзе Газа, забіўшы дзіця і параніўшы 29 чалавек.

Ізраільскія ваенныя заявілі, што раней палестынскія ваяўнікі абстралялі ракетамі тэрыторыю Ізраіля.

У Ерусаліме паліцыя застрэліла палестынскую кіроўцу экскаватару, які пратараніў аўтобус, забіўшы ізраільцяніна.

Ізраіль пачаў сваю ваенную кампанію 8 ліпеня ў адказ на ракетны абстрэл сваёй тэрыторыі з Сэктару Газы. Ад пачатку цяперашніх ваенных дзеяньняў былі забітыя больш за 1800 палестынцаў, большасьць з іх цывільныя асобы. За той жа час загінулі шэсцьдзесят чатыры ізраільскія салдаты і трое цывільных асоб.

XS
SM
MD
LG