Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі дэпутат прапануе забараніць пастаўкі нафты ў Беларусь


Раман Худякоў

Раман Худякоў

Сябра камітэта Дзярждумы Расеі па справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі Раман Худзякоў прапануе спыніць пастаўкі нафты ў Беларусь у адказ на абяцаньне Менска дапамагчы Кіеву нафтапрадуктамі.

Пра гэта дэпутат заявіў у інтэрвію радыё «Говорит Москва».

«Мы ўсе цудоўна ведаем, што Ўкраіна з дапамогай гэтых гаруча-змазачных сродкаў запраўляе танкі, бронетранспартэры і іншую ваенную тэхніку, якая ўдзельнічае ў баях у Данецкай і Луганскай абласьцях. Няўжо Лукашэнка не разумее, што, дапамагаючы Парашэнку, ён зьнішчае братэрскі народ Украіны?!»- адзначыў дэпутат.

Ён лічыць дзеяньні Лукашэнкі недружалюбнымі ў адносінах да Расеі і «неасэнсаванымі».

«Калі Беларусь пойдзе на такі крок і будзе, па сутнасьці, фінансаваць вайну супраць Данецка і Луганску, тады мы, на маю думку, павінны цалкам спыніць пастаўкі любых гаруча-змазачных матэрыялаў на тэрыторыю гэтай дзяржавы», — заявіў Худзякоў.

Паводле прэс-службы прэзыдэнта Беларусі, 4 жніўня ў тэлефоннай размове Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам «асаблівая ўвага нададзена тэме паставак нафтапрадуктаў зь Беларусі ва Ўкраіну». «Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь разумее вастрыню гэтага пытаньня з улікам уборачнай кампаніі і таму, нягледзячы на ўнутраныя патрэбы, акажа садзейнічаньне Ўкраіне ў забесьпячэньні яе эканомікі нафтапрадуктамі», — паведаміла прэс-служба.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG