Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 жніўня. Этнасьпявачка Ірэна Катвіцкая ў Маскве


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Горадня. Кампанія «Будзьма беларусамі!» прапануе абмеркаваць, як беларускія нацыянальныя і гістарычныя адметнасьці могуць стаць прывабнай паслугай у індустрыі забаваў? Пра гэта распавядуць прадстаўнікі творчага бізнэсу і «ідэйна апантаных» з Горадні і Менску: Месца правядзеньня: кавярня «Салодкі пачастунак», вул. Ажэшкі, 25/3. Пачатак: 18:30.

Менск. У Нацыянальным прэс-цэнтры (вул. Кастрычніцкая, 5) – прэс-канфэрэнцыя на тэму «Прафіляктыка анкалягічных захворваньняў» з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Пачатак у 12.30.

Масква (Расея). Лідэр праекту «Акана», этнасьпявачка Ірэна Катвіцкая выступіць з сольнай праграмай «Этна-фантазія» на сцэне VIII Міжнароднага фэстывалю ў Рахманінаўскай залі кансэрваторыі Маскоўскай дзяржаўнай акадэмічнай філярмоніі.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1262 – войскі Міндоўга і Шварна нанесьлі паразу мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі.

1506 – Бітва пад Клецкам. Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана. 27 000 татар загінулі, 2000 – трапілі ў палон, вызвалена 40 000 палонных.

1620 – Карабель «Мэйфлаўэр» з ангельскімі эмігрантамі адправіўся з Саўтгэмптану, Ангельшчына пачала першы паход да Паўночнай Амэрыкі.

1772 – адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстра-Вугоршчынай, Прусіяй і Расеяй (падпісаньне адпаведнага трактату дзяржавамі ў Санкт-Пецярбургу).

1789 – Францыя скасавала прыгоннае права.

1940 – адбылася фармальная анэксія Латвіі Савецкім Саюзам.

У гэты дзень нарадзіліся:

1461 – Аляксандар Ягайлавіч, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1930 – Ніл Армстранг, амэрыканcкі астранаўт.

1946 – Уладзімер Сянько, беларускі палітык і дыплямат.

1946 – Юры Сівакоў, беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч.

1947 – Віталь Скалабан, беларускі гісторык.

«Найлепшы знаўца Нацыянальнага архіву, асабліва той часткі, якая раней называлася Архівам ЦК КПБ, Скалабан найперш уражваў дзьвюма рысамі. Яму была ўласьцівая інтэлектуальная цікаўнасьць, дзіцячая шчырая радасьць ад кожнай знаходкі, кожнага адкрытага факту нацыянальнай гісторыі мінулага стагодзьдзя. І другая рыса – гэта гатовасьць дапамагчы ў пошуку іншым».

Аляксандар Лукашук пра Віталя Скалабана

1958 – Уладзімер Макей, беларускі дзяржаўны дзяяч, дыплямат, міністар замежных справаў Беларусі.

1981 – Цімафей Дранчук, беларускі грамадзкі дзяяч, праваабаронца.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Місія V.R. 5 жніўня 1882 уладара зулусаў Кечваё прыняла каралева Вікторыя

XS
SM
MD
LG