Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Колькі ў нас той сьпёкі?»


Гарачае лета

Гарачае лета

Як вы ратуецеся ад сьпёкі? Ці прыстасаваныя беларускія гарады (грамадзкія месцы, транспарт) да такога надвор’я? Апытаньне на гарадзенскай вуліцы.

Першая жанчына: «Вы ведаеце, у мяне мама хворая, мы ратуемся на дачы, начуем амаль тыдзень. Вось прыехалі толькі раніцай а шостай гадзіне. Жывём у дзесяціпавярховым доме на верхнім паверсе, сьпякота страшэнная».

Першы мужчына: «Я вам скажу: так, прысутнасьць кандыцыянэраў, вядома, ёсьць. Можна сесьці на грамадзкі транспарт, даехаць да Юбілейнага возера, да прыкладу, альбо спусьціцца да Нёмана. Ну, можа, моцныя напоі блытаюць з прахалоднымі, а пасьля гэтага лезьці ў ваду — гэта самі тады вінаватыя».

У цянёк хаваюся, стараюся, па меры магчымасьці. І вадзічкаю ратуюся, марозівам

Другі мужчына: «Кандыцыянэр дапамагае, так што на працы добра, можна ўратавацца. Дома — вэнтылятар і вокны расчыненыя».

Трэці мужчына: «Не, ну хапае кандыцыянэраў і ў крамах, і ў транспарце. А дома — вэнтылятар... рэчка, возера, прырода».

Чацьвёрты мужчына: «Скажам так: элемэнтарна — літровая бутэлька вады ў маразілаўцы, яна ратуе, практычна да абеду ня тае... Шапку можна насіць: наліў у яе вады, выціснуў, яна вільготная. Чаму не?»

Пяты мужчына: «Ёсьць у некаторых будынках кандыцыянэры, але не паўсюль, вядома. Але пакуль не стары, то мне ня цяжка. Колькі тут таго лета?»

Шосты мужчына: «Пара дзён сьпёкі — гэта ня страшна. Я не лічу, што гэта нешта глябальнае напала на нас».

Другая жанчына: «Нам вельмі падабаецца, мы вельмі любім такую сьпёку, таму што заўсёды мерзьнем у асноўным. А цяпер усё проста супэр, сьпёка вельмі падабаецца. Не, ну чаму, рэчка ў нас і возера ёсьць».

Сёмы мужчына: «Трэба падстроіцца папросту пад гэтае надвор’е, яно ж не паўгода ў нас, ня год. Радавацца гэтым дням трэба і толькі правільна пабудаваць свой дзень. Мы, напрыклад, ідзем не па сонечным баку вуліцы, а па другім».

Другая жанчына: «Нам вельмі падабаецца, што цяпер горача, таму што мы ведаем, што большы час тут халодна».

Трэцяя жанчына: «Ратуемся як: п’ем болей вады, стараемся ў самае пекла не выходзіць. Халодны душ таксама спрыяе. Так што нам такое надвор’е падабаецца. Не, кандыцыянэраў, на жаль, няма, і нават у крамах іх няма. Я была ў Рыме, вельмі спадабалася: пітныя фантанчыкі».

Восьмы мужчына: «У цянёк хаваюся, стараюся, па меры магчымасьці. І вадзічкаю ратуюся, марозівам».

XS
SM
MD
LG