Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Ўкраіны працягваюцца баі, у Луганску ёсьць ахвяры


У мінулыя суткі на ўсходзе Ўкраіны працягваліся баявыя дзеяньні паміж атрадамі узброеных прарасейскіх сэпаратыстаў і ўрадавымі войскамі. З ўстановак «Град» быў абстраляны блёкпост паблізу населеных пунктаў Стукалава Балка і Сабоўка. Абстрэлу падвергся і блёкпост каля пасёлку Земляное.

Штаб спэцапэрацыі заяўляе, што страт сярод вайскоўцаў няма.

У Данецку былі чутныя выбухі, па горадзе перасоўвалася цяжкая тэхніка. Трапленьнем артылерыйскага снараду часткова разбураны будынак сярэдняй школы ў Пятроўскім раёне горада, зьнішчаныя бліжэйшыя гаспадарчыя пабудовы. Мясцовыя ўлады паведамілі, што сярод гараджан ніхто не пацярпеў.

У Луганску пры абстрэле загінулі трое мірных жыхароў, яшчэ восем атрымалі раненьні. Пра гэта паведамляецца на сайце мэра Луганску Сяргея Краўчанкі. Пры абстрэлах пашкоджаныя гарадзкія камунальныя аб’екты. Дзясяткі тысяч жыхароў, як і ў папярэднія дні, застаюцца без электрычнасьці, у многіх кватэрах не працуе водазабесьпячэньне і каналізацыя, спыненая падача газу. У сувязі з трапленьнем снараду на тэрыторыю Луганскага прадпрыемства па ўтылізацыі адходаў пашкоджаныя многія аўтамабілі, што стварыла праблему вывазу сьмецьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG