Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія МАЗы ўжо працуюць у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі


7-я міжнародная выстава ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі Milex-2014 ў Менску
7-я міжнародная выстава ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі Milex-2014 ў Менску

Міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў распавёў у сваім фэйсбуку пра хаду антытэрарыстычнай апэрацыі, адказаў на пытаньні, зьвязаныя з вайсковымі дзеяньнямі на ўсходзе Ўкраіны.

Сярод іншага, міністар піша: «Па беларускім МАЗе. Агулам замоўлена 52 адзінкі аўтатранспарту. Цягачы для артылерыі, плятформы, грузавікі, кунгі. Частка тэхнікі ўжо працуе ў зоне АТА, а плацяжы за яе яшчэ не завершаныя. Заканчэньне камплектнай пастаўкі да 30 жніўня. Аплата па факце пастаўкі і выпрабаваньняў. Сума кантракту — 43,17 млн грыўняў»

43,17 млн грыўняў на сёньня складае 3,6 мільёнаў даляраў.

Раней Радыё Свабода паведамляла, што Вайсковая частка міністэрства ўнутраных спраў Украіны па выніках тэндэраў заключыла пагадненьне на набыцьцё аўтамабіляў на агульную суму 39,74 млн. грн. Замоўлена 44 аўтамабілі на базе МАЗ рознага прызначэньня — для перавозкі асабовага складу, а таксама цягачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG