Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі лекар заразіўся вірусам Эбола


Амэрыканскі лекар, які заразіўся ліхаманкай Эбола ў Заходняй Афрыцы, у суботу дастаўлены ў Атланту і зьмешчаны ў шпіталь, дзе будзе знаходзіцца ў спэцыяльна абсталяваным ізаляваным памяшканьні.

Супрацоўнік хрысьціянскай дабрачыннай арганізацыі Samaritan’s Purse Кент Брэнтлі працаваў у Лібэрыі, дзе лекаваў хворых на ліхаманку Эбола.

У апошнія дні стан Брэнтлі пагоршыўся. Заражаны гэтым вірусам яго калега таксама будзе ў бліжэйшы час дастаўлены ў ЗША.

Ад пачатку лютага ахвярамі Эбола ў Заходняй Афрыцы сталі больш за 700 чалавек.

Вірус Эбола быў ідэнтыфікаваны ў 1976 годзе ў экватарыяльных рэгіёнах Афрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG