Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ультранацыяналісты правялі ў Маскве акцыю ў падтрымку баевікоў з ДНР і заклікалі ўвесьці войскі ва Ўкраіну


У Маскве прайшла акцыя ўльтранацыяналістаў ў падтрымку прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Ўкраіны.

Як паведаміў уласны карэспандэнт агенцтва УНІАН, на санкцыянаваны ўладамі мітынг сабраліся некалькі тысяч чалавек.

Аднак па відэазапісы, які зьявіўся на YouTube, цяжка меркаваць аб колькасьці ўдзельнікаў.

Які выступіў перад прысутнымі лідэр Эўразійскага руху, радыкальны нацыяналіст Аляксандар Дугін заклікаў расейскія ўлады прызнаць так званую Наваросію, ДНР і ЛНР і ўвесьці расейскія войскі ў Данбас.

Па інфармацыі УНІАН, арганізатарамі акцыі былі Правакансэрватыўны альянс, Эўразійскі саюз моладзі, Нацыянал-патрыёты Расеі і іншыя нацыяналістычныя арганізацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG