Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна падазрае Жырыноўскага, Зюганава і Шайгу ў фінансаваньні сэпаратыстаў


Жырыноўскі выступае ў Маскве перад тым, як адправіць гуманітарную дапамогу ад ЛДПР прарасейскім сэпаратыстам на ўсходзе Ўкраіны, 13 чэрвеня 2014

Жырыноўскі выступае ў Маскве перад тым, як адправіць гуманітарную дапамогу ад ЛДПР прарасейскім сэпаратыстам на ўсходзе Ўкраіны, 13 чэрвеня 2014

МУС Украіны накіраваў паслу Расеі Міхаілу Зурабаву паведамленьне пра выклік на допыт расейцаў, якія падазраюцца ў фінансаваньні й арганізацыі незаконных узброеных фармаваньняў на тэрыторыі Ўкраіны.

У ліку падазраваных называюцца лідэр ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі, лідэр кампартыі Генадзь Зюганаў, кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расея» Сяргей Міронаў, міністар абароны Сяргей Шайгу, бізнэсмэн Канстанцін Малафееў.

Допыты маюць адбыцца ў межах дасудовага расьсьледаваньня — паведамляе МУС Украіны.

XS
SM
MD
LG