Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты ў «вышыванках» распавялі менчукам, дзе можна паслухаць беларускую музыку і навучыццца мове (ФОТА)


Актывісты арт-групы «Партызан» у майках «Свабода Арт» правялі ў Менску акцыю папулярызацыі беларускай культуры.

Маладыя людзі распаўсюджвалі буклеты з інфармацыяй, дзе можна замовіць беларускія кнігі і адзеньне з нацыянальнымі сымбалямі, паслухаць і спампаваць беларускую музыку, схадзіць на беларускамоўныя курсы і культурніцкія падзеі.

Таксама ў буклетах была інфармацыя, як Эўрапейскі Зьвяз клапоціцца аб захаваньні і разьвіцьці культуры, традыцый і моваў краінаў-удзельніц.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG