Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украінcка-расейскаму канфлікту.

Поливають отрутою на городі два українця-сусіда колорадських жуків на картоплі. Один у другого питає:
– Кум, а як ти думаєш, здохнути ци жуки чи не?
– Ой не знаю куме, здохнуть вони, чи не здохнуть, але того здоров'я, як ранійше, в них вже не буде...

Гэтак і з санкцыямі адносна Расеі.

– Ще не вмерла Украина!
– А мы пачакаем, нам сьпяшацца няма куды...

– У Кіеве сьвяткавалі хрышчэньне Русі.
– Ну, і як прайшло?
– Ад Расеі адхрысьціліся.


Вярхоўная Рада пасьля дэмаршу Яцанюка пакінула яго на пасадзе прэм'ера з фармулёўкай «Няварты нават адстаўкі».


Калі ў Данбасе – рускі мір, то якая тады руская вайна?


Рада ўвяла ваенны падатак на даходы фізычных асоб. Цяпер толькі сэпаратысты Данбаса змогуць пракантраляваць, ці дойдуць гэтыя грошы да вайскоўцаў.

А цяпер на сэкунду ўявіце чалавека з прозьвішчам Гройсман прэм'ерам Расеі. Я ж сказаў «уявіце», я ж сказаў «на сэкунду», навошта вы мяне адразу харугвай ўдарылі?

Антытэрарыстычная апэрацыя ня скончыцца да таго часу, пакуль Каламойскі ў сьпісе «Форбс» не апярэдзіць Ахметава.

І ўсё ж такі добра, што адна з дачок Пуціна жыве ў Галяндыі – будзе каму тату ў турму перадачы насіць.


Скандал. Жонка мужу: – Зьбірай рэчы і пайшоў прэч! Надакучыў ты мне, як Януковіч народу!
Муж: – Ну глядзі... Народ жа таксама думаў, што наступны будзе лепшы!

XS
SM
MD
LG