Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 жніўня: «Гісторыя на вакацыях»


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, заняткі «Гісторыя на вакацыях» з Алегам Трусавым. Пачатак у 18.00 гадзін. Вул. Румянцава, 13. Уваход вольны.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1392 ― падпісанае Востраўскае пагадненьне, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім.

1579 ― пачатак аблогі Полацку войскам Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем.

1651 ― войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Янушам Радзівілам узяло Кіеў.

1914 ― Першая сусьветная вайна: Нямеччына ўварвалася ў Бэльгію. У адказ Вялікабрытанія абвясьціла вайну Нямеччыне. ЗША заявілі пра нэўтралітэт.

1922 ― пахаваньне вынаходніка тэлефона Аляксандра Бэла. На працягу хвіліны 13 мільёнаў тэлефонаў па ўсёй Паўночнай Амэрыцы маўчалі.

1962 ― лідэр Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсан Мандэла пасаджаны ў турму, дзе правёў 28 гадоў. Пасьля выхаду на волю Мандэла стаў прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1904 ― Вітальд Гамбровіч, польскі празаік, драматург, эсэіст.

1917 ― Янка Брыль, беларускі пісьменьнік.

Выжываць ― гэта любой цаною, а жыць ― гэта ўсё-ткі менш ці больш сумленна. Янка Брыль

1947 ― Мікалай Селяшчук, беларускі мастак.

1961 ― Барак Абама, 44-ы прэзыдэнт ЗША.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Імя для краіны. 4 жніўня 1984 Верхняя Вольта робіцца Буркіна-Фасо

XS
SM
MD
LG