Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: З Расеі ва Ўкраіну пераправілі ваенную тэхніку, перакідаюць эшалён «кадыраўцаў» (Мапа АТА на 1 жніўня)


Калёна ваеннай тэхнікі з Расеі пераправілася празь Северскі Данец і заехала на тэрыторыю Ўкраіны, паведаміў сьпікер інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка.

«Пераправіўшыся празь Северскі Данец з дапамогай пантонных мастоў, у Луганскую вобласьць пранікла калёна расейскай вайсковай тэхнікі, якая будзе перададзеная баевікам», сказаў ён.

Таксама, паводле Лысенкі, у Рады нацыянальнай бясьпекі ёсьць інфармацыя, што з Чачні ва Ўкраіну адправіўся эшалён «кадыраўцаў», у складзе якога ёсьць «ваенная тэхніка і жывая сіла баявікоў».

Мапа баявых дзеяньняў ва Ўкраіне на 1 жніўня 2014
Мапа баявых дзеяньняў ва Ўкраіне на 1 жніўня 2014

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG