Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 41 год памёр футбаліст Валянцін Бялькевіч


Валянцін Бялькевіч радуецца свайму забітаму голу падчас гульні зборных Беларусі і Уэльса 2 верасьня 2000 году ў Менску

Валянцін Бялькевіч радуецца свайму забітаму голу падчас гульні зборных Беларусі і Уэльса 2 верасьня 2000 году ў Менску

1 жніўня раптоўна памёр адзін з найлепшых футбалістаў Беларусі за ўсю гісторыю — Валянцін Бялькевіч. Пра гэта паведамляе сайт Беларускай фэдэрацыі футболу.

У футбаліста адарваўся тромб, паведамляе сайт кіеўскага «Дынама».

Валянцін Бялькевіч нарадзіўся 27 студзеня 1973 году ў Менску. З 1991 па 1996 гады выступаў за менскае «Дынама», у складзе якога чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь і двойчы заваёўваў Кубак краіны.

Пасьля пераходу ў кіеўскае «Дынама» Бялькевіч сем разоў выйграў чэмпіянат Украіны і шэсьць разоў — Кубак Украіны.

Беларускі паўабаронца нямала прычыніўся да посьпехаў кіеўскага клюбу на эўраарэне — у 1999 годзе «Дынама» дайшло да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў.

За зборную Рэспублікі Беларусь правёў 56 матчаў і забіў 10 галоў. Валянцін быў адным зь лідэраў беларускай зборнай у кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету ФІФА 2002 году, калі наша каманда спынілася за крок ад заваёвы другога месца ў групе і права згуляць у стыкавых матчах.

У 1995 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі, а ў 2001 — найлепшым гульцом украінскага чэмпіянату.

Валянцін Бялькевіч спрабуе стрымаць атаку швэйцарца Чырыяка Сфорца падчас футбольнага матчу паміж зборнымі Беларусі і Швэйцарыі ў Менску 27 сакавіка 1999 году

Валянцін Бялькевіч спрабуе стрымаць атаку швэйцарца Чырыяка Сфорца падчас футбольнага матчу паміж зборнымі Беларусі і Швэйцарыі ў Менску 27 сакавіка 1999 году

У 2008 годзе Бялькевіч атрымаў украінскае грамадзянства.

Да нядаўняга часу Валянцін Бялькевіч працаваў трэнэрам дублюючага складу кіеўскага «Дынама».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG