Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада выказала давер Арсеню Яцанюку


Вярхоўная Рада Ўкраіны не прыняла адстаўку Арсеня Яцанюка з пасады прэм’ер-міністра.

Паведамляецца, што ў чацьвер на спэцыяльным пасяджэньні парлямэнту Ўкраіны за яго адстаўку прагаласавалі толькі 16 народных дэпутатаў. 24 ліпеня Яцанюк заявіў аб сыходзе ў адстаўку ў сувязі з распадам кааліцыі і блякаваньнем урадавых ініцыятываў.

31 ліпеня Вярхоўная Рада прыняла зьмены ў дзяржаўны бюджэт і Падатковы кодэкс. У сувязі з гэтым дэпутат Леанід Емец напісаў у Facebook: «Законы прынятыя. Войска атрымае грошы».

Раней у чацьвер прэзыдэнт Пётр Парашэнка заклікаў урад і парлямэнт адмовіцца ад мовы ультыматумаў і прыняць неабходныя законы аб фінансаваньні арміі і рэформах у энэргетычным сэктары.

XS
SM
MD
LG