Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкладнікаў-бунтароў пагналі з ЭГУ


Ілюстрацыйная карцінка. У 2004 годзе ўлады Беларусі зачынілі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Менску. У 2005 унівэрсытэт аднавіў працу ў Вільні.
Ілюстрацыйная карцінка. У 2004 годзе ўлады Беларусі зачынілі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Менску. У 2005 унівэрсытэт аднавіў працу ў Вільні.

30 ліпеня адміністрацыя Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту апублікавала загад аб прызначэньні выкладнікаў, якія прайшлі «ўнутраны адбор».

Чытайце таксама: Рашэньне рэктара ЭГУ

Згодна з рашэньнем рэктара Анатоля Міхайлава, унівэрсытэт больш не зацікаўлены ў працягу супрацы зь пяцьцю сябрамі Рады прафсаюзу ЭГУ «EHUnion», у тым ліку — са старшынём прафсаюзу і сэнатарам Аляксеем Крывалапам, ягоным намесьнікам Канстанцінам Ткачовым, сябрам Рады прафсаюзу і сэнатарам Андрэем Ралёнкам. Ня будзе працоўных кантрактаў і зь іншымі сэнатарамі — намесьніцай старшыні Сэнату Вольгай Шпарагай, сакратаром Сэната і сябрам Рады прафсаюзу Андрэем Лаўрухіным, сэнатарам Максімам Жбанковым. Старшыня Сэнату Павал Церашковіч быў звольнены без тлумачэньня прычынаў яшчэ ў лютым гэтага году.

Выкладнікі лічаць, што іх звольнілі па палітычных прычынах. Канстанцін Ткачоў у разасланым прэсавым рэлізе адзначыў:

«ЭГУ канчаткова зьнішчае парасткі дэмакратыі ў сваіх шэрагах і мае ўсе падставы вяртацца ў Менск ужо сёньня. Паколькі ён больш нічым не адрозьніваецца ад сярэднестатыстычнай дзяржаўнай беларускай ВНУ».

Дэвід Полік, правост ЭГУ, раней заявіў, што пытаньні падчас разгляду асобных кандыдатураў на пасады супрацоўнікаў унівэрсытэту ўзьніклі сярод іншага і таму, што яны заклікалі донараў не даваць унівэрсытэту фінансавай падтрымкі. Выкладчыкі катэгарычна адмаўляюць гэтыя абвінавачаньні і лічаць ягоныя словы “паклёпам”. Выкладчыкі зьвяртаюць увагу, што Дэвід Полік не прывёў аніякіх канкрэтных фактаў, якія пацьвярджалі б ягоныя заявы і патрабуюць ад правоста тлумачэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG