Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брэнд Lifenews арыштаваны па рашэньні суду з-за даўгоў. Пра гэта паведамляе тэлеканал Дождж.

«Абмежаваць у праве карыстаньня, у выглядзе забароны на ажыцьцяўленьне любых дзеяньняў з выкарыстаньнем таварных знакаў», — гаворыцца ў пастанове судовага прыстава, па тэксьце якой пад забарону падпадаюць 18 таварных знакаў мэдыяхольдынгу «Ньюс мэдыя».

Аднак удзельнікі спрэчкі разышліся ў ацэнках наступстваў гэтага рашэньня. Прадстаўнікі пазоўніка кажуць, што «Ньюс мэдыя» забаронена любое выкарыстанне гэтых таварных знакаў, у прыватнасьці, іх разьмяшчэньня на інтэрнэт-старонках.

У самім жа «Ньюс мэдыя» запэўнілі, што забарона тычыцца толькі продажу, перадачы і іншых падобных дзеяньняў, але не самога выкарыстаньня брэндаў. У любым выпадку, ужо ў жніўні гэтыя абмежавальныя захады будуць адмененыя, упэўненыя ў мэдыяхольдынгу.

XS
SM
MD
LG