Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Дзіянаў хоча памяняць грамадзянства на расейскае


Вячаслаў Дзіянаў

Вячаслаў Дзіянаў

Палітычны эмігрант і былы студэнт праграмы Каліноўскага напісаў пра сваё жаданьне стаць расейскім грамадзянінам.

Пра гэта Дзіянаў напісаў у сваім фэйсбуку.

Раней моладзевы актывіст выказваўся, каб беларусам даць магчымасьць атрымаць расейскае грамадзянства: «Чаму мы беларусы павінны, адмаўляцца ад расейскага грамадзянства? Дзеля якіх такіх замшэлых і тупалобых ідыётаў?»

Вячаслаў Дзіянаў — палітычны эмігрант. У 2008-м быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Алеся Міхалевіча. На прэзыдэнцкіх выбарах падтрымаў Яраслава Раманчука, пасьля Плошчы ўцёк з краіны. Улетку 2011 быў адным з арганізатараў «Маўклівых акцый пратэсту». У тым жа годзе быў адлічаны за прагулы з праграмы Каліноўскага. Цяпер — старшыня фонду «Інтэграцыйны мост» у Польшчы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG