Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Кучма прыбыў у Менск і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам


Леанід Кучма

Леанід Кучма

Другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма прыляцеў у сталіцу Беларусі на паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне. Мяркуецца, што яно пачнецца сёньня «бліжэй да вечару» пад Менскам у рэзыдэнцыі «Заслаўе».

Перад трохбаковай сустрэчай Леанід Кучма пабачыўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Той сказаў, што Беларусь будзе рабіць усё дзеля нармалізацыі сытуацыі ў краіне-суседцы, паведамляе БелТА:

«Пасярэдніцтва я не цярплю наагул. Мы будзем разам з вамі рабіць для нашай Украіны ўсё неабходнае, каб хоць неяк зьнізіць напал супрацьстаяньня на ўсходзе Ўкраіны. Мы ў гэтым надзвычай зацікаўленыя», — падкрэсьліў Лукашэнка.

XS
SM
MD
LG