Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея мусіць выплаціць былым акцыянэрам ЮКОСу яшчэ 1,86 мільярда эўра


Такую суму кампэнсацыі вызначыў Эўрапейскі суд па правах чалавека.

Таксама Расея мусіць кампэнсаваць экс-акцыянэрам 300 тысяч эўра судовых выдаткаў.

Пазоў у Эўрапейскі суд па правах чалавека супраць Расейскай Фэдэрацыі экс-акцыянэры ЮКОСу падалі ў 2004 годзе. Сума пазову складала 98 мільярдаў даляраў.

Пазоў зыходзіў зь цверджаньня аб экспрапрыяцыі маёмасьці ЮКОСу ўрадам Расеі, несправядлівасьці судовага разбору і адвольным прымяненьні заканадаўства расейскімі ўладамі.

На гэтым тыдні Трацейскі суд Гаагі пастанавіў абавязаць Расею выплаціць былым акцыянэрам ЮКОСу 50 мільярдаў даляраў. Суд прызнаў, што расейскія ўлады экспрапрыявалі актывы кампаніі. Тэрмін аплаты сканчаецца 15 студзеня 2015 году.

Галоўнай прычынай ініцыяванага расейскімі ўладамі краху ЮКОСу, на той момант адной з найбуйнейшых кампаніяў краіны, лічаць незадаволенасьць прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна тым фактам, што фактычны ўладальнік кампаніі Міхаіл Хадаркоўскі фінансаваў апазыцыйныя Крамлю палітычныя сілы.

Кампанію і яе кіраўнікоў зьвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў празь незаконнае атрыманьне падатковых ільготаў. Паводле праваабаронцаў, абвінавачаньні былі часткова правамоцныя.

Міхаіл Хадаркоўскі больш за 10 гадоў правёў у турме. Паводле дзьвюх крымінальных спраў яго прызналі вінаватым у падатковых і фінансавых парушэньнях.

50 мільярдаў даляраў — гэта больш як дзясятая частка гадавога бюджэту Расеі і адна дзясятая яе золатавалютных рэзэрваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG