Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За даходамі чыноўнікаў і іх сваякоў узмоцняць кантроль, лішкі канфіскуюць


У Беларусі плянуецца больш дэталёва кантраляваць даходы і маёмасьць высокапастаўленых чыноўнікаў і іх сваякоў, а таксама забараніць прымаць на дзяржаўную службу асобаў, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы, заявіў Аляксандар Лукашэнка, спасылаючыся на ўжо падрыхтаваныя праекты адпаведных нарматыўна-прававых актаў. Інтэрфакс цытуе кіраўніка дзяржавы:

«У праектах прапануецца ўвесьці мэханізм больш дэталёвага кантролю за даходамі і маёмасьцю службовых асобаў, якія займаюць адказныя пасады, і іх сваякоў», — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў чацьвер у Менску на нарадзе аб удасканаленьні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй.

«Народ павінен ведаць, як жывуць чыноўнікі і іх сваякі, адкуль грошы, адкуль уласнасьць у гэтых людзей. Гэта нармальная міжнародная норма», — падкрэсьліў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што плянуецца «замацаваць магчымасьць канфіскацыі кошту маёмасьці службовай асобы, які відавочна перавышае даходы, атрыманыя з законных крыніц»:

«Гэта значыць — калі выявілі, што чыноўнік жыве не па даходах, то тая частка маёмасьці, якая здабытая няправедным шляхам, падлягае канфіскацыі».

XS
SM
MD
LG