Міхаіл Зурабаў возьме ўдзел у паседжаньні трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне
Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў дарадца пасольства РФ у Менску Ўладзімер Марчукоў.
Па словах Марчукова, сустрэча найхутчэй пройдзе сёньня ў Менску.
Плянуецца, што ў сустрэчы прымуць удзел другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў і прадстаўнік АБСЭ.
Расея ўхваліла гатоўнасьць Беларусі правесьці ў Менску кансультацыі па ўкраінскім крызісе. Пра гэта 30 ліпеня ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
29 ліпеня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка пагадзіўся зрабіць Менск пляцоўкай для перамоваў па вырашэньні ўкраінскага крызісу. Як паведаміла прэс-служба беларускага прэзыдэнта, з такой прапановай да кіраўніка Беларусі зьвярнуўся па тэлефоне прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1