Расея сьцягнула да мяжы з Украінай 50 танкаў, дзьве ўстаноўкі «Град», адну БМП і дзесяць аўтамабіляў з вайскоўцамі.
Пра гэта са спасылкай на дзяржаўную памежную службу Ўкраіны паведамляе УНІАН. «Расейская Фэдэрацыя працягвае нарошчваць вайсковую прысутнасьць на мяжы з Украінай», — гаворыцца ў паведамленьні.
На кірунку Старадуб (РФ) — Варанок (РФ) (насупраць Чарнігаўскага памежнага атраду) за 15 кілямэтраў ад мяжы заўважаны рух вайсковай калёны ў колькасьці 15 адзінак тэхнікі, у тым ліку зафіксаваныя дзьве ўстаноўкі «Град», адна БМП, два бэнзавозы і каля дзесяці аўтамабіляў з асабістым складам.
«На чыгуначную станцыю „Кантэміраўка“ Варонескай вобласьці РФ (за 20 кілямэтраў ад мяжы з Украінай) прыбыў эшалён з танкамі ў колькасьці да 50 адзінак», — дадае Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.