Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў у палоне сьпякоты


28 ліпеня ў Магілёве быў пабіты тэмпэратурны рэкорд, які трымаўся ад 1964 году. Цяпер ён роўны 29,9 градуса. Некаторыя інфармацыйныя таблё сёньня фіксавалі аж 32 градусы.

Усё жывое ў горадзе шукае прахалоды ля вады.

Бліжэйшыя дні, кажуць сыноптыкі, характар надвор’я ня зьменіцца. Трыццаціградусны сквар захаваецца. Па вобласьці прагназуецца да трыццаці пяці градусаў. Дажджоў не чакаецца. У чатырох раёнах забаронена наведваць лясы. Здарылася 39 пажараў, выгараў 31 гектар лесу. Гэта больш, чым за ўвесь мінулы год. Лесьнікі просяць мясцовую ўладу забараніць уваход ува ўсе лясныя масівы рэгіёну.

За апошнія некалькі дзён патанула больш за дзесяць чалавек. Адзначаецца, што бальшыня была нападпітку. Акрамя ратавальнікаў, пляжы патрулююць супрацоўнікі міліцыі.

Сёньня 32 градусы. Чакаецца да 35
Сёньня 32 градусы. Чакаецца да 35

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG