Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна вызначылі межы


Беларуска-украінская мяжа каля вёскі Новая Гута.
Беларуска-украінская мяжа каля вёскі Новая Гута.

Сёньня ў Чарнігаве было ўрачыста падпісанае пагадненьня паміж урадамі Беларусі і Ўкраіны аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы. Пра гэта паведамляе УНІАН.

Дакумэнт падпісалі кіраўнікі дэлегацый у сумеснай беларуска-ўкраінскай дэмаркацыйнай камісіі — начальнік упраўленьня дэлімітацыі і дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандр Архіпаў і пасол па асобых даручэньнях МЗС Украіны Леанід Асавалюк.

Прадстаўнікі ўрадаў дзьвюх краін падкрэсьлілі, што пагадненьне аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і Беларусьсю рыхтавалася на працягу доўгага часу. Уласна падрыхтоўка дакумэнтаў працягвалася з верасьня 2013 году, у мінулым годзе ў лістападзе быў усталяваны першы памежны знак на ўкраінска-беларускай мяжы. Асавалюк патлумачыў, што зацьвярджэньне палажэньня дасьць магчымасьць актывізаваць дэмаркацыю ўкраінска-беларускай дзяржаўнай мяжы. Дакумэнт прадугледжвае парадак абазначэньня мяжы і вынясеньня яго абазначэньня на мясцовасьць.

«Узгодненыя ўсе пытаньні. Галоўнае, што ўмеем дамаўляцца. І ўсе спрэчныя пытаньні вырашаліся, як паміж двума добрымі суседзямі» — падкрэсьліў кіраўнік украінскай дэлегацыі. Па словах Архіпава, у беларускага боку поўнае паразуменьне з украінскімі калегамі. «Мяжа павінна быць справядлівай у разуменьні абедзьвюх дзяржаваў», — сказаў ён.

Агульная даўжыня дзяржаўнай мяжы Украіны і Беларусі складае 1.084,2 км.

Дэмаркацыя мяжы — правядзеньне лініі дзяржаўнай мяжы на мясцовасьці з абазначэньнем яе спэцыяльнымі памежнымі знакамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG