Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэвід Духоўны зьняўся ў рэкляме расейскага піва, чым разьюшыў фанатаў


Кадр з рэклямнага роліка

Кадр з рэклямнага роліка

Галівудзкі актор Дэвід Духоўны апынуўся ў цэнтры скандалу пасьля таго, як зьняўся ў рэкляме расейскага піва. Па сюжэце роліка, актор фантазіруе, кім бы ён стаў, калі б яго дзед не эміграваў у ЗША, і яму давялося б нарадзіцца ў Расеі.

Дэвід Духоўны кажа, што яму — расейцу «было б, чым ганарыцца». Аднак зьяўленьне актора ў такой рэкляме не спадабалася яго фанам ў ЗША і Ўкраіне. Як паведамляе The Daily Mail, прыхільнікі Духоўнага прыгадалі яму, як падчас Майдана ён прызнаўся, што на самой справе зьяўляецца часткова ўкраінцам. «Я ўсё жыцьцё думаў, што я расеец, але цяпер зразумеў, што ўкраінец. Ніколі ня позна мяняцца», — напісаў на сваім Twitter актор.

А вось і сам скандальны рэклямны ролік:

А цяпер ён нечакана зьяўляецца ў рэкляме расейскага піва, у якім называе сябе збольшага расейцам. «Яму трэба вызначыцца, на чыім ён баку ў гэтым канфлікце», — пракамэнтаваў адзін з прыхільнікаў актора.

«Можа, ён будзе наступным, хто папросіць у Пуціна расейскі пашпарт усьлед за Жэрарам Дэпардзьё?!» — іранізуе ўкраінская прыхільніца.

Па бацькоўскай лініі продкі Дэвіда Духоўнага — габрэі, якія жылі ва Ўкраіне і Польшчы, а пасьля эмігравалі ў ЗША. А продкі яго мамы родам з Шатляндыі.

Дэвід Духоўны ў рэкляме піва казаў: «Калі б я нарадзіўся ў Расеі, мне было б чым ганарыцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG