Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Нямцоў: Хоць у чорта на рагах можна дамаўляцца пра мір. Хоць у Лукашэнкі


Барыс Нямцоў

Барыс Нямцоў

Расейскі палітык камэнтуе зварот Пятра Парашэнкі да беларускага прэзыдэнта з просьбай даць у Беларусі пляцоўку для перамоваў па ўрэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне.

Барыс Нямцоў, сустаршыня «Рэспубліканскай партыі Расеі — Партыі Народнай Свабоды»:

«Любыя дзеяньні, якія хоць неяк могуць прывесьці да міру, я расцэньваю станоўча. Я ня веру ў шчырасьць Лукашэнкі, я мяркую, што ён тут хоча нейкія ачкі набраць. Але калі Пуцін пагодзіцца, то чаму б і не?»

Пятро Парашэнка, сустракаючыся з украінскімі вайскоўцамі, вызваленымі з палону сэпаратыстаў, паведаміў, што зьвярнуўся да прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай садзейнічаць правядзеньню ў Менску 31 ліпеня пасяджэньня трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе з удзелам другога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы, пасла Расеі Міхаіла Зурабава і прадстаўніка АБСЭ.

Паводле афіцыйнага сайта ўкраінскага прэзыдэнта, сустрэча мае адбыцца 31 ліпеня ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG