Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавусаў: Лукашэнка ня будзе пасярэднікам, Менск выконвае тэхнічную функцыю


Што можа прапанаваць А.Лукашэнка падчас пасяджаньня трохбаковай кантактнай групы ў складзе пасла Расеі, прадстаўнікоў АБСЭ і Кіева. Выказваецца палітоляг Юры Чавусаў:

«Ніхто не прапаноўваў Аляксандру Лукашэнку ці афіцыйнаму Менску быць пасярэднікам на гэтых перамовах. Функцыю пасярэдніка прапанавалі АБСЭ. Міжнароднае права вельмі дакладна разьмяжоўвае паняцьці «пасярэдніцтва» і «аказваньне добрых паслугаў». У дадзеным выпадку мае месца прапанова на адрас Менску — выступіць тэрыторыяй, дзе сустракаюцца бакі перамоваў і пасярэднікі. Гаворка ідзе менавіта пра «аказваньне добрых паслугаў», функцыю, якую некалькі месяцаў выконвала Жэнэва. Менск у дадзеным выпадку не выконвае палітычнай, а толькі тэхнічную функцыю. Адпаведна, замежнапалітычныя ці іміджавыя выгады ад такой ролі для Беларусі мінімальныя.

Аднак у сытуацыі, калі Беларусь знаходзіцца ў замежнапалітычнай ізаляцыі, нават такая функцыя ў пэўнай ступені таксама выгадная.​

​Аднак у сытуацыі, калі Беларусь знаходзіцца ў замежнапалітычнай ізаляцыі, нават такая функцыя ў пэўнай ступені таксама выгадная. Аднак, вядома, яе памер будзе залежаць ад пасьпяховасьці перамоваў.

Таксама трэба ўважліва глядзець на прадмет перамоваў — гэта вызваленьне закладнікаў і допуск экспэртаў на тэрыторыю падзеньня малайзійскага „Боінга“. Вельмі кароткатэрміновыя канкрэтныя рэчы. У якасьці бакоў перамоваў заяўленыя Расея і Ўкраіна. Пасярэднікам будзе АБСЭ. Шмат што будзе залежаць ад таго, ці здолеюць бакі знайсьці агульную мову адносна стасункаў паміж расейскім афіцыйным бокам і сэпаратыстамі, бо тэрыторыя, дзе ўпаў Боінг, і захопленыя закладнікі знаходзяцца пад кантролем менавіта іх. Адпаведна, Расеі давядзецца прызнаць, што яна прынамсі нейкі ўплыў на сэпаратыстаў мае.

Аднак у адпаведнасьці зь міжнародным правам прадстаўнікі ДНР ці ЛНР суб’ектамі перамоваў быць ня могуць

​Таму атрымліваецца, што і расейскі бок падчас перамоваў можа заявіць, што яны ня бок канфлікту, а таксама пасярэднік, які будзе размаўляць з ДНР і ЛНР. Гэта можа быць вырашана, бо гаворка вядзецца не пра прызнаньне рэспублік ці нейкія сутнасныя рэчы, а пра рэчы вельмі канкрэтныя — самалёт і закладнікаў. Але гэта будзе залежаць ад шчырасьці бакоў падчас перамоваў. Хутчэй за ўсё, перамовы і пачнуцца з пытаньня, ці ў стане Расея кантраляваць тыя суб’екты, якія Ўкраіна заклікае называць «тэрарыстамі». Аднак у адпаведнасьці зь міжнародным правам прадстаўнікі ДНР ці ЛНР суб’ектамі перамоваў быць ня могуць».

XS
SM
MD
LG