Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецкай вобласьці 9 дзяцей пацярпелі ад выбуху


Антон Герашчанка
Антон Герашчанка

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.

«Магчыма, гэта была міна ці снарад. Адбыўся моцны выбух. Што гэта быў за прадмет і чаму ўсё гэта адбылося — высьветліць сьледзтва. 9 асобаў дастаўлена ў арцёмаўскую гарадзкую лякарню. Усе яны ў вельмі цяжкім стане — патрэбная тэрміновая ампутацыя рук і ног. Некаторыя назаўжды страцілі зрок. У асабліва цяжкім стане, літаральна на мяжы жыцьця і сьмерці, знаходзіцца дзіця ва ўзросьце 1 год і 3 месяцы, якое таксама апынулася ў тым двары», — піша Герашчанка.

З сярэдзіны красавіка і па стане на 26 ліпеня на ўсходзе Ўкраіны было забіта як найменш 1129 чалавек і 3442 паранена. Такія зьвесткі падае ўкраінская Маніторынгавая місія ААН па правах людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG