Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ўвяла новыя санкцыі супраць Расеі


Прэм’ер-міністар Канады Стывэн Гарпэр

Прэм’ер-міністар Канады Стывэн Гарпэр

Прэм’ер-міністар Канады Стывэн Гарпэр абвясьціў, што краіна мае намер узмацніць эканамічны і палітычны ціск на Маскву.

Новыя санкцыі ўводзяцца ў сувязі з «працягам агрэсіі Расеі, які ўключае пастаяннае наданьне тылавога забесьпячэньня й сыстэмаў узбраеньня агентам рэжыму Пуціна на ўсходзе Ўкраіны» — гаворыцца ў заяве прэм’ер-міністра.

Канада будзе дзейнічаць у шчыльнай каардынацыі з сваімі партнэрамі ў ЗША і Эўропе.

«Адмова прэзыдэнта Пуціна спыніць падтрымку ўзброеных паўстанцкіх груповак уяўляе вельмі рэальную пагрозу міжнароднаму міру і бясьпецы. Ягоныя дзеяньні зьяўляюцца адкрытай і прамой пагрозай украінскаму народу і яго законна абранай уладзе», — заявіў канадзкі прэм’ер.

29 ліпеня пра новыя санкцыі супраць Расеі з прычыны яе ўмяшаньня ва Ўкраіну абвясьцялі Эўрапейскі Зьвяз і ЗША. Вашынгтон ужо ўвёў сёньня дадатковыя захады супраць шэрагу вядучых расейскіх банкаў і абаронных кампаній. Брусэль паведаміў, што ўзгадніў новыя захады супраць фізычных і юрыдычных асобаў, а таксама шэраг санкцый супраць некаторых сэктараў расейскай эканомікі, якія будуць агалошаныя бліжэйшымі днямі.

XS
SM
MD
LG