Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі супраць Расеі – працяг будзе


Джон Керы

Джон Керы

Злучаныя Штаты, разам са сваімі эўрапейскімі партнэрамі, рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расеі – у сувязі зь яе роляй у эскаляцыі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што ў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пакуль яшчэ ёсьць час даказаць, што ён здольны выкарыстаць свой уплыў не на карысьць сэпаратыстаў.

Керы выступіў у аўторак пасьля перамоваў у Вашынгтоне з кіраўніком МЗС Украіны Паўлам Клімкіным і тэлефоннай размовы з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым. Паводле дзяржсакратара, яны з Лаўровым пагадзіліся ў тым, што для прасоўваньня ў справе ўрэгуляваньня ўкраінскага крызысу трэба пачаць абмяркоўваць канкрэтныя прапановы.

«Аднак Расея і яе так званыя добраахвотнікі працягваюць пастаўляць зброю, людзей і грошы ва Ўкраіну. У нас ёсьць пераканаўчыя доказы гэтага», – падкрэсьліў Джон Кэры. У канцы мінулага тыдня ЗША апублікавалі фатаграфіі са спадарожніка, на якіх відаць, як артылерыя з тэрыторыі Расеі вядзе агонь па пазыцыях ўкраінскіх вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG