Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі Зьвяз увёў шырокія эканамічныя санкцыі супраць Расеі ў спробе прымусіць Маскву спыніць умяшальніцтва ў канфлікт на ўсходзе Ўкраіны.

Краіны Эўразвязу ўхвалілі на сустрэчы ў Брусэлі захады ў абмежаваньні доступу расейскіх банкаў на фінансавыя рынкі, абмежаваньні супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры, а таксама забарону на гандаль зброяй і таварамі двайнога прызначэньня.

Санкцыі былі ўзгодненыя краінамі Эўразьвязу пасьля крушэньня пад Данецкам 17 ліпеня малайзійскага ляйнэра, як мяркуецца, зьбітага расейскай ракетай. Загінулі 298 чалавек.

Карэспандэнт Радыё Свабода паведаміў, што дадатковыя санкцыі прынятыя ў дачыненьні да чатырох дзелавых партнэраў прэзыдэнта Расеі Ўладзімнра Пуціна і чатырох кампаніяў.

Новы санкцыйны сьпіс будзе абнародаваны 30 ліпеня. Раней Эўразьвяз забараніў ўезд і замарозіў капіталы 87 расейскіх і ўкраінскіх грамадзянаў і 20-і кампаніяў у сувязі з далучэньнем Расеяй Крыму і крызысу на ўсходзе Украіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG