Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле падлікаў часопісу The Economist такую суму складаюць страты расейскага фондавага рынку. Гэта эквівалентна прыкладна 7 тысячам даляраў на кожнага грамадзяніна Расеі.

Разьлік зьвязаны з тым, што інвэстары ставяцца да расейскіх актываў з насьцярогай, піша часопіс. У выніку расейскія акцыі таргуюцца зь велізарнай зьніжкай у большай частцы сьвету.

Дзеяньні расейскага ўраду – не адзіная прычына гэтай сытуацыі. Але падаецца, што прычына ў значнай ступені менавіта ў гэтым. Інвэстары былі заклапочаныя кліматам карпаратыўнага кіраваньня ў Расеі, дзякуючы сэрыі гучных інцыдэнтаў, такіх як зьняволеньне Міхаіла Хадаркоўскага, выгнаньне Ўільяма Браўдэра, мэнэджэра хедж-фондаў, які вёў кампанію супраць карупцыі, а таксама праблемам, зь якімі сутыкаюцца нафтавыя кампаніі, такія як BP і Shell, у барацьбе зь мясцовымі партнэрамі. Усе гэтыя падзеі адбыліся задоўга да далучэньня да Расеі Крыму і яе падтрымкі сэпаратыстаў ва Ўсходняй Украіне, крокаў, якія выклікалі заходнія санкцыі.

Большасьць расейцаў не зьвернуць увагі на праблему, паколькі яны не валодаюць акцыямі індывідуальна або калектыўна, у выглядзе пэнсійных схемаў і паявых інвэстыцыйных фондаў (хаця гэта само па сабе – абвінавачаньне на адрас рэжыму). Але гэта будзе балюча для шмат якіх алігархаў з атачэньня Пуціна. А для шырокіх слаёў насельніцтва вынікам гэтага зьяўляецца адсутнасьць замежных інвэстыцый і адток капіталу за мяжу, што аказвае кепскі ўплыў на эканамічны рост, ВУП РФ упаў на 0,4% у першым квартале.

Час ад часу аналітыкі зь недаацэнкі расейскіх акцый робяць выснову, што рынак танны, і што міжнародныя інвэстары павінны пайсьці туды. Але такія спробы, як правіла, сутыкаліся з новымі капрызамі рэжыму Пуціна, што выклікала далейшае расчараваньне.

На глябальным узроўні інвэстары навучыліся не зьвяртаюць увагі на геапалітычныя рызыкі. Рынкі могуць вагацца на працягу некалькіх дзён падчас вайны ці нават ад чутак пра вайну.

Тым ня менш, гэта не датычыцца асобных краінаў, адносна якіх палітычная рызыка бярэцца пад увагу. Да такіх краінаў адносяцца Іран і Расея. Расея на гэтым тыдні адмяніла аўкцыён аблігацый, спасылаючыся на «рынкавыя ўмовы». Чым больш ўрад марнуе грошай на працэнты, тым больш ён павінен абкладаць падаткам сваіх грамадзян і тым менш грошай ён мае.

Многія людзі ў пацярпелых краінах разглядаюць гэтую недаацэнку іх акцый, як доказ заходняй перадузятасьці або знак падступнага ўплыву міжнароднага капіталізму. Але можна задаць гэтым людзям пытаньне, што яны самі будуць рабіць са сваімі грашыма: ці яны дастаткова давяраюць свайму ўраду, каб трымаць грошы ў сябе дома, або імкнуцца хутчэй адправіць іх за мяжу?

XS
SM
MD
LG